Select your language

Запрашаем на алімпіяду па шведскай мове!

Кафедра германскіх моў факультэта міжнародных адносін БДУ запрашае студэнтаў ВНУ, якія вывучаюць шведскую мову як замежную, прыняць удзел у III міжвузаўскай алімпіядзе па шведскай мове.

Алімпіядныя заданні ўключаюць лексіка-граматычны тэст з крэатыўнымі заданнямі, аўдзіраванне, спантаннае вуснае выказванне. Узровень B1.

Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна да 1 красавіка зарэгістравацца па спасылцы

Дата правядзення алімпіяды: 10 красавіка 2021, пачатак у 14.00.

Каардынатары:

  • Марыя Сакавец — e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Ніна Шпакоўская — e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.