Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр у перыяд з 15 сакавіка 2021 па 1 чэрвеня 2021 правядзе Рэспубліканскі фестываль метадычных распрацовак па арганізацыі тэматычных заняткаў па валанцёрстве.
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца каардынатары валанцёрскіх цэнтраў/атрадаў, спецыялісты па рабоце з моладдзю, якія курыруюць валанцёрскі рух ва ўстанове адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З Палажэннем аб Фестывалі можна азнаёміцца на сайце rvcvolunteers.by/новости
Падпісацца на цэнтр у Telegram па спасылцы: https://t.me/rvcvolunteers