Select your language

Студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ў рамках вывучэння спецкурса «Мытны кантроль за перамяшчэннем культурных каштоўнасцяў» наведалі Музей землязнаўства факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Займальную экскурсію для іх правяла загадчыца музея В. Л. Смалякова. У ходзе гутаркі студэнты даведаліся пра вельмі багаты свет мінералаў, пра ролю мытнай службы ў прадухіленні незаконнага вывазу іх праз мытную мяжу. Асаблівую цікавасць у экскурсантаў выклікалі метэарыты, якія экспануюцца ў музеі і былі перададзены туды Гродзенскай рэгіянальнай мытняй.

{gallery}2021/2021_03_12{/gallery}