Select your language

5 сакавіка 2021 года на факультэце міжнародных адносін БДУ ў рамках Клуба "Ars Grammatica" прайшоў занятак, прысвечаны ўжыванню і асаблівасцям перакладу сказаў і эмфатычных канструкцый з дзейнікамі it і there. У мерапрыемстве прымалі ўдзел студэнты 3 курса (члены клуба) спецыяльнасці «Мытная справа», якія вывучаюць англійскую мову ў якасці першай замежнай мовы. Арганізатар клуба, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, Юмагулова Маргарыта Рашытаўна, распавяла пра тонкасці ўжывання гэтых граматычных структур, былі абмеркаваны выпадкі пераўтварэння пры перакладзе той ці іншай канструкцыі, а таксама разгледжаны асноўныя памылкі, якія дапускаюцца пры ўжыванні it і there. Студэнты актыўна дыскутавалі, задавалі пытанні, перакладалі сказы. Занятак атрымаўся карысным, цікавым і насычаным. Простыя, на першы погляд, рэчы, аказалася, маюць шмат нюансаў, і мы змаглі палепшыць свае веды ў гэтым аспекце англійскай мовы.

Падобныя сустрэчы ў рамках клуба "Ars Grammatica", прысвечаныя складаным пытанням англійскай граматыкі, праводзяцца на факультэце рэгулярна, а наведваць іх могуць усе студэнты ФМА.

Дзялендзік Ксенія, студэнтка 3 курса 

{gallery}2021/2021_03_05_02{/gallery}