Select your language

Запрашаем да ўдзелу ў міжнародным конкурсе прэзентацыі навуковых распрацовак «Science Slam» (www.falling-walls.com). Запрашаюцца маладыя кандыдаты навук, аспіранты, магістранты і студэнты, якія займаюцца навуковай дзейнасцю па ўсіх спецыяльнасцях, а таксама выпускнікі з інавацыйнымі ідэямі. Пераможца нацыянальнага этапу прыме ўдзел у сусветным фінале ў лістападзе гэтага года ў г. Берліне.

Больш падрабязная інфармацыя ТУТ. Заявы на ўдзел падаюцца праз партал Falling Walls (https://falling-walls.com/lab/apply).

Нацыянальны адбор на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запланаваны на 19 чэрвеня 2021 г. Заявы на ўдзел прымаюцца да 12 мая 2021 г.

Нацыянальны адбор арганізуе ў Рэспубліцы Беларусь лектар DAAD — Ян-Петэр Абрахам (Інстытут нямецкіх даследаванняў УМС БДУ, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. + 375-17-2095990, моб. + 375-44-4894411).