Не так даўно студэнты-мытнікі 3 курса ў рамках спецыяльнай дысцыпліны «Мытны кантроль у дачыненні да культурных каштоўнасцяў» наведалі Нумізматычны кабінет, размешчаны на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта. Перад імі з займальным расповедам выступіў і адказаў на пытанні старшы выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін В. М. Сідаровіч. Будучыя мытнікі даведаліся шмат цікавага з вобласці нумізматыкі, што несумненна спатрэбіцца ім падчас будучай службы.
{gallery}2021/2021_03_10{/gallery}