25 лютага 2021 года кафедрай замежных моў факультэта міжнародных адносін ЕНУ ім. Л.М. Гумілёва (Казахстан) была праведзена штогадовая міжнародная алімпіяда па замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, італьянская) сярод студэнтаў нямоўных спецыяльнасцяў, прымеркаваная да святкавання 30-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Казахстан і 25-годдзя ўтварэння Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л. М. Гумілёва.
У гэтым годзе алімпіяда праходзіла ў фармаце анлайн, што дазволіла пашырыць геаграфію ўдзельнікаў: у ёй прынялі ўдзел студэнты з 24 універсітэтаў 6 краін (Казахстан, Расія, Беларусь, Украіна, Узбекістан, Кызгызстан)
Студэнтка 2 курса ФМА Огулай Атаева (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка") заняла II месца па італьянскай мове, годна прадставіўшы наш універсітэт і паказаўшы высокі ўзровень валодання мовай ва ўсіх конкурсных заданнях.
Кафедра раманскіх моў віншуе Огулай Атаеву і жадае высокіх дасягненняў у вывучэнні італьянскай мовы і новых перамог!
В. В. Далідовіч, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў

