Select your language

27 лютага 2021 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася анлайн-лекцыя доктара эканамічных навук, прафесара кафедры еўрапейскіх даследаванняў факультэта міжнародных адносін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалая Маратавіча Мяжэвіча.

Мяжэвіч Мікалай Маратавіч з'яўляецца галоўным навуковым супрацоўнікам і кіраўніком Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, дырэктарам Цэнтра трансгранічных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута праблем рэгіянальнай эканомікі Расійскай Акадэміі навук (сумяшчальніцтва).

Будучы спецыялістам у пытаннях міжнародных адносін у рэгіёне Балтыйскага мора, палітычнай гісторыі і эканомікі краін Балтыі, прыгранічнага і трансгранічнага супрацоўніцтва, Мікалай Маратавіч падзяліўся са студэнтамі сваім бачаннем сучаснай палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне Балтыйскага мора і ролі Расійскай Федэрацыі ў ім, а таксама правёў экскурс у гісторыю ўзаемаадносін Расіі з дзяржавамі Балтыі.

У другой палове лекцыі Мікалай Маратавіч адказаў на пытанні студэнтаў, якія тычыліся ўзаемаадносінаў Расійскай Федэрацыі з краінамі Скандынавіі, Фінляндыяй і Ісландыяй, будаўніцтва Паўночнага патоку - 2, праблемных кропак у адносінах Расіі з дзяржавамі Балтыі і інш.

Напрыканцы анлайн-сустрэчы студэнты падзякавалі Мікалаю Маратавічу за цікавую лекцыю і выказалі жаданне сустрэцца з прафесарам ў будучыні ўжо «ужывую».

Аляксандр Гурыновіч, 3 курс спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" 

{gallery}2021/2021_02_27{/gallery}