Select your language

26 лютага 2021 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося першае пасяджэнне Клуба перакладчыкаў кітайскай мовы.

На адкрыцці Клуба прывітальнае слова будучым перакладчыкам сказалі дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Генадзьевіч Шадурскі і загадчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу Віталь Расціслававіч Баравы.

У якасці запрошанага спецыяліста выступіла Анастасія Алегаўна Сямашка (практыкуючы перакладчык-сынхраніст, атэставаны гід-перакладчык, аўтар ідэі і дырэктар Міжнароднага конкурсу маладых перакладчыкаў кітайскай мовы «Адзін пояс, адзін шлях»), распавяла пра асаблівасці пратакольнага перакладу.

Арганізатар і кіраўнік Клуба Анастасія Сяргееўна Чэкулаева (старшы выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу БДУ, практыкуючы перакладчык кітайскай мовы, натарыяльны перакладчык, атэставаны гід-перакладчык) распавяла ўдзельнікам пра падводныя камяні прафесіі перакладчыка.

У пасяджэнні Клуба прымалі ўдзел студэнты, выпускнікі і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін і іншых факультэтаў БДУ, а таксама курсанты ваеннага факультэта БДУ. Пасяджэнне праходзіла ў вочна-дыстанцыйным фармаце.

Пасяджэнні Клуба перакладчыкаў кітайскай мовы плануецца праводзіць на рэгулярнай аснове, адзін раз у месяц. Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай перакладу з/на кітайскую мову.

{gallery}2021/2021_02_26{/gallery}