26 лютага 2021 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося першае пасяджэнне Клуба перакладчыкаў кітайскай мовы.
На адкрыцці Клуба прывітальнае слова будучым перакладчыкам сказалі дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Генадзьевіч Шадурскі і загадчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу Віталь Расціслававіч Баравы.
У якасці запрошанага спецыяліста выступіла Анастасія Алегаўна Сямашка (практыкуючы перакладчык-сынхраніст, атэставаны гід-перакладчык, аўтар ідэі і дырэктар Міжнароднага конкурсу маладых перакладчыкаў кітайскай мовы «Адзін пояс, адзін шлях»), распавяла пра асаблівасці пратакольнага перакладу.
Арганізатар і кіраўнік Клуба Анастасія Сяргееўна Чэкулаева (старшы выкладчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу БДУ, практыкуючы перакладчык кітайскай мовы, натарыяльны перакладчык, атэставаны гід-перакладчык) распавяла ўдзельнікам пра падводныя камяні прафесіі перакладчыка.
У пасяджэнні Клуба прымалі ўдзел студэнты, выпускнікі і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін і іншых факультэтаў БДУ, а таксама курсанты ваеннага факультэта БДУ. Пасяджэнне праходзіла ў вочна-дыстанцыйным фармаце.
Пасяджэнні Клуба перакладчыкаў кітайскай мовы плануецца праводзіць на рэгулярнай аснове, адзін раз у месяц. Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай перакладу з/на кітайскую мову.
{gallery}2021/2021_02_26{/gallery}