Для аўтараў студэнцкіх бізнес-ідэй падрыхтавана адукацыйная праграма «StartUp Skills». Стаць яе слухачамі могуць усе жадаючыя навучэнцы i маладыя выкладчыкі БДУ пры ўмове наяўнасці прадпрымальніцкай ініцыятывы або праекта.
На працягу вясновых месяцаў пройдуць лекцыі, трэнінгі, майстар-класы, сустрэчы з вопытнымі спецыялістамі ў галіне бізнесу. Удзельнікам раскажуць аб базавых правілах фарміравання ідэі, яе тэставанні, самапрэзентацыі і публічным выступе, вызначэнні мэтавай аўдыторыі і камерцыялізацыі ідэі. Ключавым мерапрыемствам праграмы стане Хакатон. Ён запланаваны на сакавік. Наватарам прапануюць за 48 гадзін распрацаваць лічбавыя рашэнні заданняў. Гэта могуць быць дадаткі, вэб-сайты, падкасты, базы дадзеных, архівы, мультымедыя.
Пасля паспяховай абароны моладзевых праектаў іх аўтарам уручаць сертыфікаты аб заканчэнні навучання. Лепшым ініцыятывам акажуць экспертную падтрымку ў рэалізацыі.
Зарэгістравацца на навучанне можна да 8 сакавіка па спасылцы.
Арганізуецца «StartUp Skills» у рамках праекта Студэнцкага саюза «StartUp Space BSU» з мэтай развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый ў студэнцкім асяроддзі і стварэння ўмоў для самарэалізацыі моладзі