Select your language

На мінулым тыдні студэнты-мытнікі 3-га курса наведалі аддзел гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў Фундаментальнай бібліятэкі нашага ўніверсітэта. У рамках спецыяльнага курса «Мытны кантроль у дачыненні да перамяшчэння культурных каштоўнасцей» перад імі выступіла загадчыца аддзела А.У. Кінчыкава. У ходзе занятка будучыя мытнікі азнаёміліся з асновамі атрыбуцыі друкаваных выданняў XVI — пачатку XX стст. Вялікае ўражанне на іх зрабілі манускрыпты і старадрукаванае выданне 1580 г., i ў цэлым багатая калекцыя старадаўніх кніг, якія захоўваюцца ў бібліятэцы БДУ.

{gallery}2021/2021_02_27_02{/gallery}