Старасты розных курсаў падрыхтавалі да панядзелка, 22.02, актыўнасці ў гонар свята. З самага ранку не пакладаючы рук рыхтавалі стэнды, святочныя гірлянды ў жоўтых колерах Савета Старастаў. Віншавальны банер упрыгожвалі звязкі геліевых шарыкаў як нязменны сімвал любога свята, што заўсёды падымае настрой.
На працягу ўсяго дня на 6 паверсе дзяжурылі актыўныя старасты, якія падтрымлівалі атмасферу свята сярод студэнтаў. Была арганізавана латарэя, у якой удзельнічалі старасты. Многія цягнулі білет, а на наступны дзень дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Генадзьевіч Шадурскі выпадковым метадам дапамог выбраць пераможцу, якім стала стараста 1 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» Яўменава Сафія. Ёй дастаўся стыльны шопер.
На паверсе была размешчана акцыя "Пошта Старастаў", дзе студэнты маглі пакінуць лісты і паштоўкі лідэрам сваіх груп у прыгожых канвертах з лагатыпам студэнцкай арганізацыі.
Галоўным заняткам было ўпрыгожванне віншаваннямі банера "Мой стараста — гэта ...", дзе студэнты розных груп і спецыяльнасцяў напісалі цёплыя словы. Плакат быў спісаны ўвесь і размаляваны сэрцамі, а арганізатары атрымалі мора ўсмешак і станоўчых эмоцый.
Старасты-арганізатары падрыхтавалі пачастункі для ўдзельнікаў святкавання. Савет Старастаў атрымаў вялікую колькасць пазітыўных водгукаў аб праведзеным мерапрыемстве і абяцае не спыняцца на дасягнутым!
Тэкст: Майя Алісейка, стараста 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
Фота: Арцём Мацкевіча, стараста 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"
{gallery}2021/2021_02_22{/gallery}