25 лютага 2021 года адбылася сустрэча студэнтаў з прафесарам Ісімацу Хіраюкі ў анлайн фармаце (універсітэт Сага, Японія).
Тэматыка дакладу была прысвечана Дзэнскім садам, таксама вядомым у нашай культурнай традыцыі пад назвамі Японскі сад ці Сад камянёў. Дадзеная з'ява лічыцца адной з самых яскравых праяў дзэн-буддызму ў паўсядзённым свецкім жыцці японцаў, культурнай спадчынай і феноменам для вывучэння і натхнення.
Прафесар пазнаёміў нас з асновамі дадзенага паняцця, раскрыў сувязь паміж садам і «дзэн», распавёў пра значэнне кожнага з яго элементаў, а таксама падзяліўся сваімі даследаваннямі, разважаннямі і неацэнным вопытам у дадзеным пытанні. Студэнты мелі выдатную магчымасць задаць спецыялісту цікавячыя іх пытанні на базе ведаў, атрыманых імі ў рамках курсаў рэлігіі, філасофіі і міфалогіі краін Усходу, а таксама падзяліцца сваімі ўражаннямі аб тэматыцы семінара, распавесці пра свой досвед знаемства з усходняй культурай.
У прыватнасці, студэнтка першага курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Ганна Гольдзін падзялілася наступнымі ўражаннямі ад сустрэчы: «Цікава было пазнаёміцца са стылем садовага дызайну "drylandscape", які звязаны з манахромным жывапісам. Стылем "Teagarden", у садзе якога размяшчаецца невялікі домік для чайных цырымоній. І "Chinese" дызайн, які прадугледжвае наяўнасьць водных крыніц. Падчас выступу Ісімацу Хіраюкі з'явілася жаданне паглыбіцца ў больш падрабязнае вывучэнне тэмы».
Падчас правядзення сустрэчы былі строга выкананы меры па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19.
Вікторыя Данільчук, 4 курс спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства"
{gallery}2021/2021_02_25{/gallery}