Select your language

8 красавіка 2021 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з удзелам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедры мытнай справы праводзіць VI Універсітэцкую прадметную алімпіяду па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 1-96 01 01 Мытная справа ў рамках праекта "Моладзь, навука, прафесіяналізм-2021".

Актуальнасць правядзення Алімпіяды па дысцыпліне «Англійская мова» абумоўлена няўхільным працэсам глабалізацыі – узнікненнем гібрыднай сусветнай культуры, узмацненнем супрацоўніцтва паміж краінамі ў розных аспектах жыцця, а таксама усведамленнем таго, што добрае валоданне замежнай мовай сёння з'яўляецца адным з галоўных умоў прафесійнай кампетэнцыі. Удзельнікамі алімпіяды з'яўляюцца студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» і сумежных спецыяльнасцяў. Мэта алімпіяды – рэалізацыя задач па павышэнню якасці прафесійнай адукацыі, прыцягненне студэнтаў да авалодання больш глыбокімі і трывалымі ведамі па замежнай мове, павышэнне матывацыі студэнтаў да вывучэння англійскай мовы, пашырэнне кругагляду і прафесійнай пісьменнасці.

Журы ў складзе прадстаўнікоў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА БДУ, прадстаўнікоў кафедры мытнай справы ФМА БДУ вызначыць пераможцаў як у камандным, так і ў індывідуальных заліках. Усіх удзельнікаў чакаюць дыпломы ў розных намінацыях.

У адпаведнасці з дамоўленасцямі аб супрацоўніцтве са школамі і гімназіямі ў рамках праграмы ФМА БДУ па прафарыентацыі да ўдзелу ў алімпіядзе таксама запрашаюцца старшакласнікі школ і гімназій, для якіх прадугледжаны тэматычныя конкурсы і віктарыны! Узнагароды чакаюць удзельнікаў і ў гэтай катэгорыі.

У гэтым годзе ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай алімпіяда будзе праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме, што ніякім чынам не адаб'ецца на якасці арганізацыі і правядзення алімпіяды і віктарыны і аб'ектыўнага ацэньвання ўсіх удзельнікаў.

Выкананыя заданні кожнага ўдзельніка высылаюцца на кафедру англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін БДУ да 07.04.2021 на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Заяўкі накіроўваць на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА БДУ.

Жадаем усім удзельнікам поспехаў і ўдачы !!!

СКЛАД АРГКАМІТЭТА

Рабочая група алімпіяды