Select your language

У рамках узаемадзеяння кафедры мытнай справы і ТАА «БелБрэндАудзіт» па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы мытнага рэгулявання 24 лютага 2021 года для студэнтаў і магістрантаў быў арганізаваны навукова-вытворчы анлайн семінар па пытаннях абароны аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

З дакладам на тэму "Вопыт дзейнасці па абароне інтэлектуальных правоў у Расійскай Федэрацыі і магчымасці яго прымянення ў Рэспубліцы Беларусь» выступіў выканаўчы дырэктар ТАА "Медыя-НН» (Расійская Федэрацыя, г. Ніжні Ноўгарад) Давідьзян Георгій Мікалаевіч. Лектар правёў параўнальны аналіз прававых нормаў абароны інтэлектуальных правоў у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь у дачыненні да спажывецкіх і прамежкавых тавараў, а таксама асвяціў асаблівасці інтэлектуальнай уласнасці ў медыясферы.

Пры гэтым Давідзьян Г. М. падкрэсліў ролю мытных органаў у ахове аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, адзначыўшы іх эфектыўную дзейнасць з дапамогай вядзення нацыянальных мытных рэестраў.

Семінар прайшоў ажыўлена, удзельнікамі былі зададзены пытанні і атрыманы кваліфікаваныя адказы па актуальных праблемах у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Выказана пажаданне аб правядзенні падобных навукова-вытворчых мерапрыемстваў у далейшым.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 26 чалавек, спікерам выступіла аспірант кафедры міжнародных эканамічных адносін Зайцава Вікторыя Дзмітрыеўна.

Кіраўнік СНК «Эканамічная бяспека», дацэнт кафедры мытнай справы Л. І.Тарарышкіна