Select your language

Кафедра мытнай справы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць III Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі мытнай справы ва ўмовах міжнароднай эканамічнай інтэграцыі» (International Scientific and Practical Conference «Current Issuies of Theory and Practice of Customs in the context of international economic integration»). Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі ВНУ, дактаранты, аспіранты, магістранты і спецыялісты ў галіне міжнародных эканамічных адносін, эканамічнай бяспекі, мытнага рэгулявання, інтэлектуальнай уласнасці, мытных паслуг, лагістычных паслуг.

Форма правядзення: завочная

Работа на канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках дзвюх секцый:

  • Секцыя 1. Актуальные праблемы мытнага рэгулявання.
  • Секцыя 2. Актуальные праблемы забеспячэння эканамічнай бяспекі і абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Тэрмін падачы артыкулаў і заявак – 22 сакавіка 2021 г.

Па пытаннях звяртацца да кантактных асоб аргкамітэта канферэнцыі:

  • Секцыя 1 – Арлова Любоў Уладзіміраўна (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. +375 29 103-28-80),
  • Секцыя 2 – Тарарышкіна Любоў Іванаўна (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. + 375 29 358-83-75).

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

ЗАЯЎКА