Запрашаем вас на варкшоп «Як паказаць іншым лепшае ўва мне?».
У рамках варкшопа вы даведаецеся:
- «У чым сіла, брат?» ці як быць гатовым да ўсяго.
- Як падрыхтаваць запамінальную прэзентацыю: структура і асаблівасці.
- «Спакой, толькі спакой!» ці якія тэхнікі дапамогуць настроіцца на выступ.
- Чым добрая пісьмовая прэзентацыя і якія віды пісьмовых камунікацый бываюць?
- Прыклады з жыцця: разбор удалых матывацыйных лістоў і не вельмі :)
Мерапрыемства адбудзецца 18 лютага ў 19:00 на платформе Zoom.
Зарэгістравацца вы зможаце па спасылцы. Далей вам прыйдзе ліст са спасылкай на мерапрыемства, па якой вы зможаце далучыцца да сустрэчы ў дзень мерапрыемства.
Нашы спікеры:
- Вольга Сухадольская, HR Business Partner, сертыфікаваны асэсар, коуч ICF, псіхолаг;
- Аляксандра Пархоменка, HR Business Partner, сертыфікаваны асэсар, камандны коуч, эксперт па аптымальнай матывацыі.
Засталіся пытанні? Звяжыцеся з намі па email:
Будзем рады сустрэчы з вамі!
