Select your language

Запрашаем вас на варкшоп «Як паказаць іншым лепшае ўва мне?».

У рамках варкшопа вы даведаецеся:

  • «У чым сіла, брат?» ці як быць гатовым да ўсяго.
  • Як падрыхтаваць запамінальную прэзентацыю: структура і асаблівасці.
  • «Спакой, толькі спакой!» ці якія тэхнікі дапамогуць настроіцца на выступ.
  • Чым добрая пісьмовая прэзентацыя і якія віды пісьмовых камунікацый бываюць?
  • Прыклады з жыцця: разбор удалых матывацыйных лістоў і не вельмі :)

Мерапрыемства адбудзецца 18 лютага ў 19:00 на платформе Zoom.

Зарэгістравацца вы зможаце па спасылцыДалей вам прыйдзе ліст са спасылкай на мерапрыемства, па якой вы зможаце далучыцца да сустрэчы ў дзень мерапрыемства.

Нашы спікеры:

  • Вольга Сухадольская, HR Business Partner, сертыфікаваны асэсар, коуч ICF, псіхолаг;
  • Аляксандра Пархоменка, HR Business Partner, сертыфікаваны асэсар, камандны коуч, эксперт па аптымальнай матывацыі.

Засталіся пытанні? Звяжыцеся з намі па email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Будзем рады сустрэчы з вамі!