Select your language

9 лютага 2021 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з вядомым грузінскім экспертам, дырэктарам Міжнароднага цэнтра геапалітычных даследаванняў Грузіі Тэнгізам Пхаладзе.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце пытанне — адказ, што дало магчымасць накіроўваць дыскусію ў рэчышча, якое цікавіць удзельнікаў. Тэнгіз Пхаладзе распавёў аб эвалюцыі знешняй палітыкі Грузіі, надаўшы асаблівую ўвагу Еўраатлантычнаму партнёрству. Не застаўся за рамкамі дыскусіі і канфлікт у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Тым не менш, асноўная ўвага дыскусіі была засяроджана на ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Грузіі, на асобных аспектах унутранай палітыкі краіны. Сярод тэм фігуравалі адукацыйныя праграмы, рэформа сістэмы юстыцыі, парламенцкія выбары ў Грузіі 2020 г., адаптацыя савецкай спадчыны краіны. Апошняя стала «асаблівай» тэмай для абмеркавання. Прадстаўнікам факультэта было цікава пачуць, як Грузія адаптавала савецкую спадчыну, як развівала ўжо існуючую структуру, у тым ліку ў асобных сектарах, пад змененую геапалітычную сітуацыю.

На заканчэнне сустрэчы дэкан факультэта Віктар Генадзьевіч Шадурскі і Тэнгіз Пхаладзе абмеркавалі перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў, падрыхтоўкі публікацый, студэнцкага дыялогу.

Вікторыя Гапеева, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" 

{gallery}2021/2021_02_09_02{/gallery}