Select your language

Першы дзень вясновага семестра стаў сапраўдным святам для студэнтаў-мытнікаў 1 курса нашага факультэта. У гэты дзень, 8 лютага 2021 г., яны ўпершыню надзелі бела-зялёныя карпаратыўныя фуражкі. Прайшло некалькі месяцаў гарачых абмеркаванняў, і з дапамогай прафесіяналаў фабрыкі галаўных убораў «Людміла» першакурснікі адрадзілі традыцыю нашэння спецыяльных галаўных убораў, якая з'явілася ў еўрапейскіх універсітэтах яшчэ ў XVIII ст. Наперадзе ў будучых прафесіяналаў мытнай справы напружанае і вясёлае студэнцкая жыццё, якое, несумненна, стане ярчэй дзякуючы гэтаму сімвалу старадаўніх традыцый. Бо традыцыі — гэта падмурак поспеху.

В. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы

 

{gallery}2021/2021_02_09{/gallery}