Select your language

Паважаныя калегі і студэнты! Запрашаем вас прыняць удзел у вэбінары «Мінулае, сучаснасць і будучыня Каталоніі».

10 лютага 2021 г. у 12.00 па Мінску (10.00 па Мадрыду) у аўдыторыі 516 ФМА адбудзецца анлайн-канферэнцыя па тэме «Мінулае, сучаснасць і будучыня Каталоніі». Дадзенае мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Іспаніі. Працоўная мова —- іспанская.

У Каталоніі 14 лютага 2021 г. павінны адбыцца пазачарговыя выбары. Выбары ў рэгіёне, які здзейсніў спробу аддзялення ад Іспаніі ў кастрычніку 2017 года. Сёння Каталонія — гэта не толькі цікавая гісторыя, моцная эканоміка і турыстычнае месца, якое любяць беларусы, гэта яшчэ і актыўны палітычны рух за незалежнасць, які прыкоўвае ўвагу сусветнай грамадскасці. Куды рухаецца рэгіён, што чакаць ад новых выбараў і якая будучыня цэласнасці Іспаніі?

Пра гэта мы будзем гаварыць з іспанскім экспертам Габрыэлем Тарцелья, доктарам эканамічных навук універсітэта Вісконсіс, ганаровым прафесарам універсітэта Алкала, ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі эканамічнай гісторыі і акадэмічнай рады Еўрапейскай Асацыяцыі банкаўскай гісторыі, членам Еўрапейскай Акадэміі (Лондан), членам Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва (Вена, Мадрыд), доктарам гістарычных навук. Мадэратар — Алеся Сліжава, кандыдат палітычных навук, выкладчык кафедры паліталогіі і адміністрацыі Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсе, выкладчык факультэта юрыдычных і сацыяльных навук Універсітэта Рэй Хуана Карласа.

Запрашаем усіх жадаючых. Падключэнне па спасылцы.

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 836 7128 2495

Код доступу: 19091991

Рэгістрацыя ў Гугл форме адкрыта па спасылцы.

Запрашэнне на іспанскай мове