Дэканат факультэта міжнародных адносін інфармуе, што ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 г. № 260рп "Аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 год" Галавенчык Галіне Генадзьеўне, дацэнту кафедры міжнародных эканамічных адносін, кандыдату эканамічных навук, дацэнту, прадстаўлены грант на распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс адпаведнага сучаснаму айчыннаму і сусветнаму ўзроўню адукацыі электроннага вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбнай дысцыпліне "Лічбавая сусветная эканоміка" для студэнтаў I ступені вышэйшай адукацыі спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", які ўключае вучэбную праграму, электронны навучальны дапаможнік "Лічбавая сусветная эканоміка", дыягнастычны інструментарый.