Подождите, идет загрузка сайта ...

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры садзейнічанні МГА «Развіццё», Грамадскага аб'яднання «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі», Грамадскага аб'яднання па Еўрапейскім даследаванням і Грамадскага аб'яднання «Таварыства міжнароднага права» пры падтрымцы праекту COMPASS праводзяць XI навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных ФМА «Міжнародныя адносіны: гісторыя, тэорыя, практыка» (4 лютага 2021 г.)  у анлайн-фармаце і запрашаюць да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў па міжнародных адносінах, міжнародным і еўрапейскім праве, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму турызме, мытнай справе, дыпламатычнай і консульскай службе, міжкультурнай камунікацыі.

У ходзе навуковай сустрэчы прадметам абмеркавання стануць прыярытэтныя для Рэспублікі Беларусь праблемы міжнародных адносін у сферы палітыкі, эканомікі і права; актуальныя пытанні дзейнасці дзяржаўнай пратакольнай, консульскай, мытнай службаў Рэспублікі Беларусь; вынікі і перспектывы развіцця турызму, праблемы міжкультурнай камунікацыі. Больш падрабязна ТУТ