Подождите, идет загрузка сайта ...

18 кастрычніка 2021 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылося штогадовае мерапрыемства "Дыпламатычныя чытанні", на якім студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" выступілі са змястоўнымі дакладамі на тэму "Some Challenging Issues of Intercultural and Business Communication".

У мерапрыемстве, арганізаваным загадчыкам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей, дац. С. А. Дубінка, дац. А. І. Маркасьян, выкладчыкам А. С. Мартыновіч, ст. выкладчыкам Т. В. Шміт прынялі ўдзел 20 студэнтаў, якія прадэманстравалі высокі ўзровень валодання мовай, шырокі кругагляд і зацікаўленасць у тэматыцы чытанняў.

Агульная тэматыка аб'яднала дзве секцыі мерапрыемства з абмеркаваннем культурнага кампанента стратэгічнага бізнесу ў эпоху глабалізацыі і лічбавай эканомікі, агульных прынцыпаў вядзення бізнесу ў сучасных мультынацыянальных кампаніях, а таксама пытанняў глабалізацыі ў сучаснай адукацыйнай прасторы. Выступленню студэнтаў папярэднічала стараннае абмеркаванне актуальнасці тэматыкі, суаднясенне пытанняў з тэматыкай курса і з новымі тэндэнцыямі ў сацыяльнай і эканамічнай сферах сучаснага грамадства.

Дзякуючы стараннаму аналізу праграмнай літаратуры і навуковаму аналізу апошніх публікацый лідэраў і менеджэраў кампаній кожны даклад быў актуальным і знаходзіў жывы водгук у аўдыторыі. Пасля кожнага выступлення аўдыторыя задавала пытанні, удзельнікі дыскусіі абменьвалася ведамі і меркаваннямі, у сувязі з чым дыскусія насіла жывы і творчы характар. Такім чынам, Дыпламатычныя чытанні-2021 былі накіраваны непасрэдна на набыццё новага вопыту і новых ведаў, што, несумненна, спатрэбіцца будучым эканамістам у іх дзейнасці!

Яраслаў Бурбо, Паліна Шымановіч, студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
С. А. Дубінко, дац., загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей