Подождите, идет загрузка сайта ...

Каманда студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін БДУ прыняла ўдзел у моладзевай секцыі VIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт».

Моладзевая секцыя Форуму мела статус Другога Міжнароднага моладзевага форуму «Антыкантрафакт» і прайшла 21 снежня 2020 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Каманда студэнтаў факультэта міжнародных адносін выступіла ў наступным складзе:

  1. Іванова Марыя (капітан)
  2. Булгакава Марыя
  3. Будаева Дар'я
  4. Сідарава Кацярына
  5. Марозава Анастасія

Дзяўчаты ўдзельнічалі ў дзелавой гульні сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краін Еўразійскага эканамічнага саюза. У дзелавой гульні былі прадстаўлены каманды ад Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці, Расійскай мытнай акадэміі, Каспійскага грамадскага ўніверсітэта, факультэта міжнародных адносін і юрыдычнага факультэта БДУ.

Міжнародныя эксперты, якія ацэньвалі выступленні каманд, адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ і дакладную прапрацоўку імі прапанаванага задання.

Капітан каманды ад факультэта Іванова Марыя атрымала перамогу ў адукацыйнай гульні «Брэнды і кантрафакт», якая праводзілася да пачатку секцыі.

Віншуем студэнтаў з паспяховым выступленнем!

Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБренд» таксама выказвае падзяку за арганізацыйную падтрымку і прадастаўленне калекцыі кантрафактных прадметаў Віктару Аляксандравічу Астрогу, загадчыку кафедры мытнай справы ФМА БДУ і Любові Іванаўне Тарарышкінай, дацэнту кафедры мытнай справы ФМА БДУ.

Паглядзець падзяку

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках