Подождите, идет загрузка сайта ...

21 снежня 2020 г. у гатэлі DoubleTree by Hilton Minsk адбыўся фінальны этап конкурсу сярод студэнтаў ФМА БДУ, галоўным прызам у якім з'яўляецца магчымасць праходжання доўгатэрміновай стажыроўкі ў гатэлі ў 2021 г.

У фінале конкурсу прынялі ўдзел студэнты 2–4 курсаў спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", аўтары лепшых відэа на тэму «Чаму я люблю гасціннасць?».

Фінальны этап конкурсу праходзіў на англійскай мове і ўключаў у сябе шэраг нескладаных, але цікавых заданняў па тэме гасціннасці, а таксама прэзентацыю аўтарамі сваіх відэа. Ацэньвала працу студэнтаў і вынікі іх удзелу ў фінале конкурсу журы, у склад якога ўвайшлі генеральны менеджар гатэля Марка Кагальос, дырэктар па персанале Вольга Вадап'янава, прадстаўнікі S&M і F&B дэпартаментаў, а таксама дацэнт кафедры міжнароднага турызму БДУ Вікторыя Дзядок.

Фіналістамі конкурсу і ўладальнікамі сертыфікатаў на праходжанне стажыроўкі ў гатэлі сталі:

  1. Шлапакова Дар'я (2 курс).
  2. Каралева Ганна (2 курс).
  3. Паклонская Валерыя (4 курс).
  4. Шашок Юлія (3 курс).

Кафедра міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ віншуе студэнтаў з перамогай у конкурсе, а таксама выказвае падзяку кіраўніцтву гатэля DoubleTree by Hilton Minsk у асобе Марка Кагальос і яго камандзе за арганізацыю мерапрыемства з надзеяй на плённае супрацоўніцтва ў будучыні!

Валерыя Паклонская, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)". 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках