Вынікі Еўрапейскага раўнда міжнароднага конкурсу па касмічным праве імя Манфрэда Лахса, які праводзіцца Еўрапейскім касмічным агенцтвам сумесна з Венскім універсітэтам, былі падведзены гэтай восенню.
Вусныя раўнды конкурсу павінны былі праходзіць з 31 сакавіка па 3 красавіка 2020 года, аднак, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ацэньванне каманд ажыццяўлялася па прадстаўленых пісьмовых пазіцыях. Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла выніковае 7 месца з 18. У агульным заліку пазіцыя пазоўнікаў каманды заняла 2 месца, а пазіцыя адказчыкаў – 11.
Конкурсная каманда (з верасня па ліпень 2020 года) складалася са студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права": студэнткі 4 курса Міраславы Казлоўскай і студэнтак 3 курса Дар'і Голышавай і Элеаноры Хасід.
Трэнерамі каманды выступілі старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Кацярына Уладзіміраўна Кузняцова і аспірантка кафедры Дар'я Багдан. Віншуем з дасягнутымі вынікамі!
Для даведкі:
Міжнародны конкурс па касмічным праве імя Манфрэда Лахса праводзіцца штогод з 1992 г. і пабудаваны па мадэлі разгляду спрэчкі ў Міжнародным судзе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Арганізатарам конкурсу выступае Міжнародны інстытут касмічнага права. У 2020 г. да вырашэння была прапанавана выдуманая спрэчка, што ўзнікла ў 2040 г. паміж дзвюма дзяржавамі – Валенкавай і Сарыдыяй. Разгляданая справа тычылася пытанняў юрысдыкцыі і кантролю ў касмічнай прасторы, праблеме касмічнага смецця і выдачы касманаўтаў за злачынствы. На «нашчадку» міжнароднай касмічнай станцыі летам 2040 года сярод членаў экіпажа паўстала дыскусія пра ўжыванне пэўных дадзеных з розных крыніц аб надыходзячым і нясучым пагрозу станцыі касмічным смецці. Паводле адной крыніцы – пагроза немінучая і неабходна эвакуявацца, паводле другой – пазбегнуць сутыкнення можна з дапамогай манеўравання самой станцыі. У выніку гэтай спрэчкі экіпаж раскалоўся на два блокі. У адным пад кіраўніцтвам Камандзіра было прынята рашэнне эвакуяваць экіпаж у шатле. У іншым засталася толькі адна жанчына-член экіпажа, якая прыняла рашэнне застацца на станцыі насуперак загаду. Пасля спробаў пераканаць яе эвакуявацца разам з астатнімі, шатл з большасцю адстыкаваўся ад станцыі. У выніку эвакуацыі шатл сутыкнуўся з касмічным смеццем, паколькі час на манеўр быў страчаны, і ўпаў у міжнародных водах, што прывяло да гібелі аднаго з членаў каманды (прафесара ўніверсітэта). Сама ж станцыя сутыкнення з смеццем пазбегла.