Подождите, идет загрузка сайта ...

17 снежня 2020 г. у рамках работы Карпаратыўнай студэнцкай акадэміі, сумеснага праекта кафедры мытнай справы ФМА БДУ і Міжнароднай групы кампаній ViMUnion, адбылася чарговая ан-лайн сустрэча студэнтаў-мытнікаў 1-3 курсаў спецыялізацый «Эканамічнае забеспячэнне мытнай справы» і «Мытная лагістыка» з HR-мэнэджарам міжнароднай групы кампаній Кацярынай Рудык і начальнікам аддзела Транспартнага экспедавання Аляксандрам Ярмоленка. Тэмай сустрэчы стаў «Вектар прафесійнага развіцця ў міжнароднай групе кампаній ViMUnion».

Спікеры закранулі пытанні прафесійных кампетэнцый і рэалізацыі прафесійных памкненняў супрацоўнікаў у рамках Міжнароднай групы кампаній ViMUnion, абмеркавалі партнёрскія праграмы ViMUnion і перспектывы студэнцкай практыкі ў разрэзе абранага прафесійнага вектара. Была дадзена характарыстыка транспартна-лагістычнай дзейнасці ў ViMUnion ў сучасны перыяд і перспектывы яе развіцця. Таксама студэнты задалі прысутным экспертам пытанні.

Без сумневу, сустрэча стала чарговым яркім крокам студэнтаў-мытнікаў на шляху да прафесіі. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках