Падведзены вынікі штогадовых агульнаўніверсітэцкіх конкурсаў на званне "Студэнт года БДУ" па выніках 2019/2020 навучальнага года і "Лепшы маладзевы праект БДУ– 2020".
Студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Яна Якубовіч стала лаўрэатам конкурсу "Студэнт года БДУ" у намінацыі "Спорт".
У конкурсе «Лепшы маладзевы праект БДУ – 2020" другое месца заняў праект нашага факультэта "Школа па міжнародным касмічным праве". Кіраўнік — Дар'я Голышава. Куратар — Алена Коннава.
Усіх віншуем і жадаем далейшых творчых поспехаў!