Подождите, идет загрузка сайта ...

10 снежня 2020 г. адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж факультэтам міжнародных адносін БДУ і Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «БелБрэндАудыт». Дакумент падпісалі дырэктар Таварыства У. І. Дыніч і дэкана факультэта прафесар В. Г. Шадурскі. Таксама пры падпісанні прысутнічаў загадчык кафедры мытнай справы прафесар В. А. Астрога.

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва па правядзенні сумесных канферэнцый, навуковых і адукацыйных мерапрыемстваў, распрацоўцы навучальных, метадычных і інфармацыйных матэрыялаў з мэтай прыцягнення ўвагі і павышэння ўзроўню грамадскай дасведчанасці ў сферы эканамічнай бяспекі, брэнд-менеджменту і абароне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Базавым падраздзяленнем па каардынацыі супрацоўніцтва вызначана кафедра мытнай справы.

ТАА «БелБрэндАудыт» шырока вядома сваёй дзейнасцю, накіраванай на фарміраванне адказнага спажыўца распрацовак, твораў, тавараў і паслуг, створаных на тэрыторыі Беларусі альбо пры ўдзеле беларускіх аўтараў і вытворцаў. Таварыства актыўна ўдзельнічае ў стварэнні на аснове гісторыка-культурных традыцый з выкарыстаннем інавацыйных падыходаў рэгіянальных беларускіх брэндаў і іх прасоўванне на ўнутраным і знешнім рынках.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках