У панядзелак, 30 лістапада 2020 года, студэнты першага курса спецыяльнасці "Менеджмент" разам са старшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Н. А. Касцёравай удзельнічалі ў інтэрактыўнай відэа-канферэнцыі на платформе SKYPE з Дзмітрыем Ялтыховым, які скончыў факультэт міжнародных адносін у 2014 годзе і зараз працуе старэйшым IT кансультантам у кампаніі FabricGroup ў Мельбурне, Аўстралія. Лекцыя была прысвечана складанню рэзюмэ і суправаджальнага ліста. Дзмітрый дэталёва распавёў пра тое, якія важныя складнікі неабходна ўключаць у рэзюмэ, спыніўся на распаўсюджаных памылках, якія зніжаюць шанец быць запрошаным на сумоўе, на тыповай структуры і мэтах складання суправаджальнага ліста. Пасля лекцыі ўсе студэнты маглі задаць пытанні. Дзмітрый Ялтыхоў з'яўляецца выдатным прыкладам здольнага і працавітага чалавека, якога на англійскай мове называюць "self-mademan". Студэнты знайшлі гэтую лекцыю адначасова інфарматыўнай і займальнай. Дзякуючы такому вопыту ўсе могуць цвёрда пераканацца ў тым, што неабходна належным чынам працаваць як над рэзюмэ, суправаджальным лістом, так і над удасканаленнем навыкаў дзелавога ліста ў цэлым.
Было пазнавальна ...
