Трэцяя Школа па касмічным праве, якая адбылася ў лістападзе 2020 года, пабіла свае папярэднія рэкорды і стала беспрэцэдэнтнай па колькасці ўдзельнікаў: лекцыі наведалі больш за 80 школьнікаў, студэнтаў, магістрантаў і спецыялістаў у розных галінах.
Упершыню Школа выйшла і на міжнародны ўзровень: нароўні з беларускімі у Школе прымалі ўдзел зацікаўленыя ў касмічнай праве ўдзельнікі з Расіі, Туркменістана і Казахстана.
Удзельнікамі Школы сталі не толькі будучыя і практыкуючыя юрысты, а прадстаўнікі розных галін, такіх як эканоміка, радыёфізіка, праграмаванне, тэхнічная сфера, хімія, PR, сфера адукацыі, замежных моў і камунікацыі.
У рамках Трэцяй Школы па касмічным праве нацыянальнымі лектарамі выступілі Дар'я Валер'еўна Богдан і Ілля Мікалаевіч Адамаў – аспірантка і старшы выкладчык кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У якасці замежнага лектара была запрошана начальнік міжнародна-прававой службы Міжнароднай арганізацыі касмічнай сувязі «Інтэрспутнік», член Міжнароднага інстытута касмічнага права, распрацоўшчык і выкладчык курса "Міжнароднае касмічнае права і права тэлекамунікацый» у магістратуры Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Эліна Леанідаўна Марозава. Кожнаму з лектараў Школы ўдзельнікі маглі задаць свае пытанні.
Яшчэ адной асаблівасцю Трэцяй Школы стаў бонус-трэк. У яго рамках удзельнікам была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам па канкрэтнай тэме, вывучыць практыку дзяржаў і прайсці самаправерачныя тэсты. Бонус-трэк быў падрыхтаваны Дар'яй Богдан і Дар'яй Голышавай, студэнткай 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая з'яўляецца суарганізатарам Школы і кіраўніком праекта Школы ў рамках Лепшага моладзевага праекта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мы дзякуем усім арганізатарам Школы, лектарам і ўдзельнікам за выдатную сумесную працу! Ad astra і да новых сустрэч!