29 лістапада 2020 года студэнтам факультэта міжнародных адносін спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і студэнтам эканамічнага факультэта выдалася унікальная магчымасць сустрэцца з Сяргеем Уладзіміравічам Вайцяхоўскім, намеснікам генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» – кіруючай кампаніі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» – унікальнай пляцоўкі для развіцця міжнароднага высокатэхналагічнага супрацоўніцтва. У ходзе двухгадзіннай гутаркі ўдзельнікі даведаліся, з якімі вынікамі парк сустракае 2021 год і якія задачы ставіць перад сабой на бліжэйшую будучыню. Дэканат, выкладчыкі і студэнты выказваюць падзяку Сяргею Уладзіміравічу за выдзелены ў яго напружаным графіку час для сустрэчы, за магчымасць сустрэцца анлайн, за прэзентацыю магчымасцяў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», за магчымасць паслухаць інфармацыю, задаць пытанні і прыняць удзел у гэтым сапраўды унікальным мегапраекце! Дзякуем Сяргею Уладзіміравічу за супрацоўніцтва!
З матэрыяламі выступлення можна азнаёміцца ТУТ