Подождите, идет загрузка сайта ...

28 лістапада прайшла сустрэча гуртка «Дзелавыя зносіны», кіраўніком якога з'яўляецца старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч.

Госцем стаў выпускнік ФМА, намеснік начальніка аддзела развіцця бізнесу ЗАТ «ЧайнаМерчантс Сі Эйч Эн-Бі Эл Ар Камерцыйнай і лагістычнай кампаніі», рэзідэнт і акцыянер Індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Чжан Лон. Тэмай анлайн-дыскусіі стала вывучэнне паняццяў «каэфіцыент інтэлекту» (IQ) і «эмацыйны інтэлект» (EQ), іх складнікі, спосабы ацэнкі і фактары фарміравання. Тэматыка дыскусіі аказалася актуальнай і карыснай. У якасці найважнейшых кампанентаў у працэсе арганізацыі кіравання, каэфіцыент інтэлекту і эмацыйны інтэлект вызначаюць здольнасць чалавека да хуткага прагрэсу і поспеху ў многіх сферах жыцця.

У рамках абмеркавання студэнтам удалося выказаць сваё меркаванне па гэтай тэме, падмацоўваючы пазіцыю аргументамі. Дзякуючы інтэрактыўнаму фармату, студэнты стварылі агульную карціну фарміравання двух паняццяў, наўпрост звязаных з чалавечымі здольнасцямі, так неабходнымі як у прафесійнай, так і ў асабістай сферах. Лон, як прадстаўнік бізнэс сферы, паказаў, якім чынам наяўнасць высокіх паказчыкаў эмацыйнага інтэлекту, а таксама валоданне значным каэфіцыентам інтэлекту ўзаемазвязана з дасягненнем поспеху ў працэсе пошуку працы і, у цэлым, у працэсе вядзення бізнесу.

Выразная структура анлайн-дыскусіі, прафесіяналізм спікера і аргументаванасць кожнага факту дазволілі стварыць якасны дыялог, зручны для абмену думкамі і развагамі. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, вылучаючы ўласныя тэорыі, а затым, удасканальваючы і дапаўняючы іх прадстаўленай спікерам інфармацыяй. Анлайн-дыскусія была вельмі карыснай з пункту гледжання будучай прафесійнай сферы студэнтаў, а матэрыял, прадстаўлены спікерам, выклікаў асаблівую цікавасць і спрыяў ажыўленай дыскусіі.

Ганна Яфрэмава, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"