Віктарына! 30 лістапада з 13. 30 да 14.20.
Калі вы студэнты другога курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і "Лінгвакраіназнаўства», праверце, наколькі вы добра разбіраецеся ў геаграфіі, гісторыі, палітыцы, літаратуры, музыцы, мастацтве, кінематографе, спорце, навуцы Злучаных Штатаў Амерыкі.
ON-LINE віктарына арганізуецца на платформе MOODLE, у рамках курсу "Do You Know the USA?" старшымі выкладчыкамі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў ФМА Зудовой С.А. і Ладзік Н.А.
Пераможца будзе вызначацца па двух крытэрыях: найбольшая колькасць правільных адказаў за найменшую колькасць часу.
Запрашаем усіх удзельнікаў!
Жадаем перамогі!