23 лістапада 2020 г. у рамках дыстанцыйнага навучання па дысцыпліне "Нямецкая мова як першая замежная" (выкладчык - Лявончанка С. М.) была разгледжана праектная праца Пазняк Марыі, студэнткі 2-га курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", "Carsharing oder eigenes Auto ? " у рамках тэмы «Ganz schön mobil». У праекце распавядалася пра перавагі і недахопы каршэрынга і асабістага аўтамабіля. Пасля прагляду прэзентацыі ўдзельнікі прыступілі да дыскусіі на тэму «Mobilität in der modernen Welt", падчас якой кожны выказаў сваё меркаванне пра важнасць мабільнасці чалавека ў сучасным свеце.
С. М. Лявончанка, старшы выкладчык кафедры германскіх моў