Подождите, идет загрузка сайта ...

Міжнародны гатэль DoubleTree by Hilton Minsk аб'яўляе конкурс сярод студэнтаў ФМА БДУ, галоўным прызам у якім з'яўляецца магчымасць праходжання доўгатэрміновай стажыроўкі ў гатэлі ў 2021 г.

Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна зняць відэа на тэму «Чаму я люблю гасціннасць?», мець сярэдні бал паспяховасці 8+ або рэкамендацыі ад выкладчыкаў, а таксама проста любіць гасціннасць!

Прымаючы ўдзел у стажыроўцы, Вы зможаце цалкам акунуцца ў свет гасціннасці, спазнаць тонкасці працы міжнароднага гатэля, убачыць новыя стандарты абслугоўвання гасцей у сучаснай рэальнасці, атрымаць неацэнны вопыт у зносінах са спецыялістамі ў галіне гасціннасці, а таксама ўдасканаліць навыкі камунікацыі на замежных мовах.

Усім зацікаўленым неабходна сваё відэа адправіць у Telegram на нумар +375 29 198 80 83.

Дэдлайн па прыёме работ на конкурс – 08 снежня 2020 г.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках