8 кастрычніка 2020 года ў гатэлі DoubleTree by Hilton Minsk прайшоў другі студэнцкі форум «Сусвет Hilton 2.0», арганізаваны гатэлем DoubleTree by Hilton Minsk і кафедрай міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ. У мерапрыемстве прінялі ўдзел больш за 60 студэнтаў усіх спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін БДУ, якіх цікавіць сфера гасціннасці і магчымасці працаўладкавання, кар'ернага развіцця ў гасцінічным бізнесе ў будучыні.
2020 год унёс свае карэктывы ў развіццё сусветнай індустрыі гасціннасці, што абумовіла неабходнасць перагляду падыходаў да арганізацыі ўсіх бізнес-працэсаў у функцыянаванні гатэльнага сектара ў цэлым і гатэльных прадпрыемстваў у прыватнасці.
Дзякуючы кіраўніцтву гатэля DoubleTree by Hilton Minsk і прадуктыўнаму супрацоўніцтву гатэля з кафедрай міжнароднага турызму БДУ, студэнтам ФМА была прадастаўлена ўнікальная магчымасць больш дэталёва вывучыць інавацыйныя падыходы ў арганізацыі дзейнасці структурных падраздзяленняў гатэля міжнароднай гатэльнай сеткі Hilton ва ўмовах пандэміі.
У рамках Форуму з прывітальным словам выступілі генеральны менеджэр гатэля Марка Кагальос, дырэктар па персаналу Алена Казакова, а таксама дацэнт кафедры міжнароднага турызму БДУ Вікторыя Дзядок.
Кіраўнікі дэпартаментаў Front office, House keeping, Food & Beverage і іншых правялі серыю тэматычных майстар-класаў, падчас якіх удзельнікі Форуму пазнаёміліся са спецыфікай іх функцыянавання ва ўмовах новай рэальнасці – ва ўмовах COVID-19.
Удзельнікі Форуму пазнаёміліся з новымі фарматамі правядзення мерапрыемстваў па стандарце Event Ready, пратаколамі чысціні і ўборкі нумароў па праграме Clean Stay кампаніі Hilton, а таксама з новымі стандартамі сэрвісу і ўзаемадзеяння ў камандзе.
Таксама ўдзельнікам Форуму была прадстаўлена інфармацыя аб аб'яўленні конкурсу для студэнтаў ФМА БДУ, галоўным прызам у якім з'яўляецца магчымасць праходжання доўгатэрміновай стажыроўкі ў гатэлі ў 2021 г.
Пасля заканчэння Форуму для ўсіх удзельнікаў быў праведзены гульнявы квіз, які дазваляе праверыць веды, набытыя ў працэсе правядзення мерапрыемства. 1 месца заняла магістрант кафедры міжнароднага турызму БДУ Крэль Уладзіслава, 2 месца – студэнтка 4 курса кафедры міжнароднага турызму БДУ Елісеева Анастасія. Сесія Q&A стала завяршальнай часткай Форуму, падчас якой студэнты змаглі задаць прадстаўніка матэля ўсе цікавячыя пытанніі.
Кафедра міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ выказвае вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву гатэля DoubleTree by Hilton Minsk і яго камандзе за арганізацыю мерапрыемства і выказвае надзею на плённае супрацоўніцтва ў будучыні!
Анастасія Елісеева, студэнтка 4 курса, спецыяльнасць "Менеджмент"