Подождите, идет загрузка сайта ...

26 лістапада 2020 г. у 15.00 на нашым факультэце адбудзецца анлайн сустрэча з намеснікам генеральнага дырэктара кампаніі па развіцці Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" Вайцяхоўскім Сяргеем Уладзіміравічам.

Кітайска-Беларускае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку" заснавана 27 жніўня 2012 года.
Сумесная кіруючая кампанія вырашае задачы па:

  • праектаванню, будаўніцтву;
  • аказанні эксплуатацыйных і кансалтынгавых паслуг;
  • кіраванні зямельнымі рэсурсамі і нерухомасцю;
  • аказанні эксплуатацыйных і кансалтынгавых паслуг, прыцягненню інвестыцый у парк;
  • здае зямельныя ўчасткі на тэрыторыі парку ў арэнду або адчужае іх у прыватную ўласнасць рэзідэнтам парку і інвестарам.

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» уганараваны прэміяй FEMOZA Awards 2019, стаўшы пераможцам у намінацыі «Самы хуткарослы індустрыяльны парк». Арганізатарам мерапрыемства выступіла ФЕМОЗА пры садзейнічанні ЮНКТАД, ЮНІДА і інш. Удзельнікі Саміту высока ацанілі хуткасць развіцця «Вялікага камня» і асаблівыя ўмовы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Сустрэча пройдзе ў рамках дысцыпліны "Практыка міжнароднага бізнесу" кафедры МЭА. Аднак у сувязі з высокай цікавасцю да мерапрыемства, мы робім яго адкрытым для навучэнцаў і выкладчыкаў факультэта.

Каб трапіць на сустрэчу, калі ласка, зарэгіструйцеся па СПАСЫЛЦЫ

За гадзіну да мерапрыемства мы дашлем вам спасылку для падкдючэння.