Подождите, идет загрузка сайта ...

16 і 18 лістапада ў рамках Дыпламатычных чытанняў была праведзена інтэлектуальная гульня "Дэбаты" на англійскай мове для студэнтаў 1-2 курсаў спецыяльнасці "Мытная справа". Мадэратарам і членам судзейскай камісіі выступала дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА БДУ Трухан Кацярына Уладзіміраўна.

Правядзенне гульні планавалася за месяц, аднак з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі было прынята рашэнне перанесці яе ў фармат анлайн на адукацыйную платформу БДУ Moodle.

Тэмы дэбатаў падбіраліся з улікам пройдзенага праграмнага матэрыялу па аспекту англійская мова ў сферы прафесійнай дзейнасці. Для 1-га курса — «Women will never be equal to men in the workplace" ( "Жанчыны ніколі не стануць роўныя мужчынам у кар'еры"), а для 2-га курса — «Closed Borders For Citizens to move during pandemic the right decision" ("Закрыццё межаў для перамяшчэння грамадзян у перыяд пандэміі з'яўляецца правільным рашэннем»).

Мэта гульні — не вырашыць праблему, а абмеркаваць яе з двух бакоў. Сутнасць гульні заключаецца ў тым, што дзве каманды з процілеглай пазіцыяй па зададзенай тэме спрабуюць пераканаць журы, што іх пункт гледжання адзіна правільны. Для гэтага ўдзельнікі праводзяць значную папярэднюю працу па зборы інфармацыі, аргументацыі, статыстычных дадзеных, цікавых цытат і іншых фактаў на карысць свайго меркавання, рыхтуюць даклады і прэзентацыі. Акрамя добрага валодання замежнай мовай немалаважная роля ў абароне сваёй пазіцыі адводзіцца, несумненна, і аратарскаму майстэрству выступоўцы. Пасля выступу кожнага спікера ўдзельнікі каманды з процілеглым меркаваннем маюць магчымасць з дапамогай дадатковых пытанняў знізіць пераканаўчасць прыведзеных фактаў у сваю карысць.

Неабходна адзначыць, што рытм і настрой правядзення гульні адрозніваліся ў кожнай групе: у некаторых атмасфера дэбатаў была даволі нязмушанай, у іншых — вельмі афіцыйнай і падкрэслена ветлівай адзін да аднаго, але адно было нязменным: адказнае стаўленне студэнтаў да падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства.