9—17 лістапада ФМА у чарговы раз прыняў удзел у міжнародным праекце «Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы».
Кожны год, калі на вуліцы цёмна і холадна, удзельнікі праекта запальваюць свечкі і чытаюць аб'яднаныя адной тэмай творы скандынаўскіх аўтараў. У гэтым годзе тэма «Паўночная Еўропа ў свеце».
У рамках літаратурных чытанняў студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць шведскую мову, пазнаёміліся з кнігай «Усе лічацца» нарвежскай пісьменніцы Крысцін Рошыфтэ. Каментуючы ілюстрацыі і тэкст твора, студэнты абмеркавалі ролю, пачуцці, самаўспрыманне і значнасць кожнага чалавека ў велізарным свеце.
Студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пазнаёміліся з урыўкамі рамана ісландскай пісьменніцы Одур Авы Олафсдотыр "Шнары". Галоўны герой рамана, страціўшы сэнс жыцця, адпраўляецца ў краіну, дзе нядаўна скончылася вайна. Менавіта там, усведамляючы глыбіню шнараў іншых людзей, ён пачынае бачыць свае ўласныя пакуты ў новым святле. Гэтая натхняльная гісторыя пра адраджэнне чалавека да жыцця прымусіла студэнтаў паразважаць пра цяжкасці, якія пакідаюць шнары на сэрца чалавека, і пра каштоўнасць жыцця.