Подождите, идет загрузка сайта ...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае навуковыя артыкулы да 22 лістапада!

Тэрмін падачы артыкулаў падоўжаны да 22 лістапада 2020 г. уключна!

На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне дваццаць пятага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання.

Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.

Дваццаць чацвёрты зборнік плануецца выпусціць да 30 студзеня 2021 г. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацвярджэнне публікацыі.

Тэматыка артыкулаў:

  • эканоміка;
  • фінансы і банкаўская справа;
  • менеджмент;
  • маркетынг;
  • дзяржава і права;
  • права і юрыспрудэнцыя;
  • паліталогія;
  • гісторыя;
  • міжнародныя адносіны;
  • міжнародны турызм;
  • мытная справа;
  • культуралогія;
  • лінгвакраіназнаўства;
  • сучасныя замежныя мовы і іншыя.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце www.nirs.by

Калі ў Вас узніклі якія-небудзь пытанні – звяртайцеся ў навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ

Дасылайце свае матэрыялы!