БелБрэндАудыт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запрашаюць прыняць удзел у новым адукацыйным праекце «Школа брэнд-менеджменту»!
Не страць магчымасць прайсці курс з 8 заняткаў па маркетынгу, менеджменце, PR, дзелавой камунікацыі, фінансавай пісьменнасці, а таксама зарэкамендаваць сябе патэнцыйным працадаўцам.
Паспрабаваць свае сілы запрашаюцца студэнты 3—5 курсаў і магістратуры.
Удзельнікі праекту будуць вызначаны шляхам папярэдняга адбору пасля выканання тэставага задання, прысвечанага стварэнню і папулярызацыі рэгіянальных брэндаў.
Зацікавіла?
Выконвай тэставае заданне (умовы) і рэгіструйся па спасылцы: https://forms.gle/GRWySWFW6igFvA3c7
Прыём заявак — да 20 лістапада ўключна.