Подождите, идет загрузка сайта ...

Паважаныя калегі! 11 снежня 2020 г. на базе факультэта міжнародных адносін БДУ ў фармаце «круглага стала» адбудзецца XI Нацыянальная навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Аграэкатурызм 2020: новыя пакаленні –  новыя трэнды».

Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца кафедра міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ і БГА «Адпачынак у вёсцы».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца даследчыкі і спецыялісты, якія вывучаюць праблемы развіцця турысцкай індустрыі, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і спецыялісты-практыкі ў сферы турызму.

Тэрмін падачы заявак  і матэрыялаў — да 25 лістапада 2020. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.