У аўторак, 27 кастрычніка, на факультэце міжнародных адносін прайшлі дыпламатычныя чытанні сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" (англійская мова як другая замежная мова). Пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч, Ю. Л. Майсюк і Д. І. Данілевіч студэнты падрыхтаваліся да абмеркавання стратэгій вядомых брэндаў у развіцці сваіх лагатыпаў, адлюстраванні або неадлюстраванні ў іх актуальных сусветных зменаў. Мерапрыемства было арганізавана ў інтэрактыўнай форме: усе ўдзельнікі паспрабавалі сябе ў якасці інтэрв'юера і інтэрв'юяванага. Студэнты расказвалі пра свае брэнды, збіралі інфармацыю ў іншых, а напрыканцы ў малых групах рабілі высновы пра заканамернасці ў развіцці брэндаў. Такім чынам, удзельнікі дыпламатычных чытанняў палепшылі свае размоўныя і аналітычныя навыкі.
Валерыя Сініцына, студэнтка 3 курса аддзялення "Сусветная эканоміка"