Студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Ганна Цесавец прыняла ўдзел у сумесным праекце Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Pay (IBB Minsk) і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа «Шчыра абед». Праект накіраваны на падтрымку падчас пандэміі COVID-19 маючых патрэбу пажылых людзей, людзей з інваліднасцю, сярод якіх сведкі ваенных падзей — былыя вязні нацызму, людзі, якія былі вывезены ў Германію на прымусовыя работы; дзеці вайны і праведнікі міру.
На працягу трох месяцаў з 01.05.2020 па 31.07.2020 валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа дастаўлялі адрасатам тройчы на тыдзень бясплатныя гарачыя абеды ад рэстарана «Вестфалія» на асабістых аўтамабілях і пры падтрымцы сэрвісу Яндэкс.Таксі. Пры дастаўцы абедаў былі выкананы меры бяспекі ў перыяд пандэміі, валанцёры атрымлівалі сродкі індывідуальнай абароны, дастаўку ажыццяўлялі бескантактава.
Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа выказвае падзяку за ўклад у развіццё валанцёрскага руху і гуманітарную дзейнасць.
Студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Ганна Цесавец