Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ў рамках Дыпламатычных чытанняў і працы Клуба міжнароднага прыватнага права арганізуе лекцыі на тэму "Contemporary in-house legal function in international setting: from commercial contracting to compliance / Прафесія юрысконсульта-міжнародніка ва ўмовах сучаснай інтэрнацыянальнай бізнес-мадэлі: ад камерцыйных кантрактаў да забеспячэння выканання заканадаўства" запрошанага выкладчыка з Нідэрландаў Цімура Валеева.
Лекцыі праходзяць на англійскай мове штодня з 2 па 7 лістапада 2020 з 19-00 да 20-20, у суботу 15-00–16-20, на платформе Zoom.
Праграма лекцый размешчана ТУТ
Даведка: Цімур Уладзіміравіч Валееў, к.э.н. з 2001 года. У 2006 годзе скончыў юрыдычны факультэт Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта па праграме другой вышэйшай адукацыі. У 2009-2010 гадах навучаўся па майстар-праграме International Business Law ў Нідэрландах (Цілбугрскі ўніверсітэт). З 2011 года працуе ў Нідэрландах па юрыдычнай спецыяльнасці, з 2014 года – у даччынай кампаніі ПАО «Газпром» у Амстэрдаме на пасадзе дырэктара па юрыдычных пытаннях. Мае вопыт выкладчыцкай і навукова-даследчай дзейнасці.