Подождите, идет загрузка сайта ...

28 кастрычніка 2020 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбыліся дыпламатычныя чытанні пры ўдзеле студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Менеждмент (у сферы міжнароднага турызму)». Мерапрыемства прайшло на англійскай мове пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Галай В.Б., Говаравай Н.І., Курачак А.Ф. і Пільгун А.В.

Мерапрыемства было праведзена ў рамках круглага стала на тэму «Success or failure of the 21st century». Удзельнікі круглага стала падрыхтавалі пазнавальныя прэзентацыі на такія актуальныя тэмы, як білінгвізм і англійская мова як глабальная мова зносін, экалагічны і медыцынскі турызм, рэлігійны і гастранамічны турызм, нейрамаркетынг і паспяховае лідэрства. Вялікая ўвага надавалася апісанню цяперашняй сітуацыі на сусветным турыстычным рынку. У ходзе абмеркавання разглядаліся таксама далейшыя шляхі развіцця прадстаўляемых кірункаў.

У рамках работы круглага стала ўсім удзельнікам атрымалася прадэманстраваць свае веды і паказаць добры ўзровень валодання англійскай мовай.

В. Б. Галай, старшы выкладчык кафедры