24 кастрычніка прайшоў чарговы выпуск слухачоў прафарыентацыйных курсаў кафедры мытнай справы «Школа будучага мытніка». У гэтым годзе 24 вучня 10-11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў з розных куткоў Беларусі атрымалі запаветны сертыфікат. За іх плячыма засталіся яркія і займальныя лекцыі і практычныя заняткі на базе спецыялізаваных кабінетаў кафедры, экскурсіі па факультэту і ўніверсітэту. У памяці — незабыўныя сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі. І вядома ж — умацаваная ўпэўненасць у неабходнасці паступлення на спецыяльнасць «Мытная справа» ФМА БДУ!